Беларуская Служба

У Польшчы правядуць бясплатную вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека

26.05.2023 12:38
ВПЧ - адзін з найважнейшых фактараў рызыкі развіцця рака шыйкі маткі і іншых злаякасных новаўтварэнняў.
 .
Ілюстрацыйнае фота.shutterstock.com/Dziurek

З 1 чэрвеня ў Польшчы пачнецца вакцынацыя супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ). У пятніцу, 26 мая, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі адкрыюць кампанію па прасоўванні гэтых прышчэпак і абнародуюць яе дэталі.

Дзяўчынкі і хлопцы ад 12 да 13 гадоў змогуць зрабіць бясплатныя прышчэпкі супраць ВПЧ. Ужо вядзецца падрыхтоўка кадраў пярвічнай медыцынскай дапамогі. Пра гэта паведаміў міністар аховы здароўя Адам Нядзельскі.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч дадаў, што медычныя цэнтры, якія будуць вакцынаваць, ужо заказваюць вакцыны.

Вірус папіломы чалавека - адзін з найважнейшых фактараў рызыкі развіцця рака шыйкі маткі і іншых злаякасных новаўтварэнняў.

IAR/вх