Беларуская Служба

Польшча дапаможа ўкраінскім праваахоўнікам у барацьбе з расійскімі захопнікамі

26.06.2023 17:12
Міністр унутраных справаў Марыюш Каміньскі падкрэсліў, што падраздзяленні МУС Украіны ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях, таму Польшча таксама прадаставіць ім зброю і боепрыпасы.
26
26 чэрвеня ў Жэшаве падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў МУС і кіраўніцтва Польшчы і Украіны адбылася перадача чарговай партыі медычнага абсталявання ўкраінскім сілавікамФота: https://twitter.com/MSWiA_GOV_PL

Польшча падтрымлівае сілавыя структуры Украіны. У Жэшаве падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў МУС Польшчы і Украіны адбылася перадача чарговай партыі медычнага абсталявання ўкраінскім сілавікам, якія пацярпелі падчас абароны ад расійскага ўварвання.

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі падкрэсліў, што некаторыя падраздзяленні МУС Украіны ўдзельнічаюць у актыўных баявых дзеяннях, таму Польшча таксама прадаставіць ім зброю і боепрыпасы:

-Цяпер галоўнае – зброя. Неўзабаве мы пачнем пастаўляць зброю Нацыянальнай гвардыі Украіны, дэсантна-штурмавым брыгадам украінскай міліцыі і Памежнай службы. Гэта будзе аўтаматычная зброя, тысячы адзінак аўтаматычнай зброі і мільёны патронаў да яе, што дазволіць абаронцам украінскай незалежнасці, абаронцам еўрапейскай свабоды эфектыўна змагацца.

Марыюш Каміньскі адзначыў, што параненыя ўкраінскія сілавікі могуць лячыцца ў шпіталях МУС Польшчы. Польшча таксама дапаможа абсталяваннем украінскія палявыя шпіталі. Таксама плануецца развіваць супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю.

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі падкрэсліў, што некаторыя падраздзяленні МУС Украіны ўдзельнічаюць у актыўных баявых дзеяннях, таму Польшча таксама прадаставіць ім зброю і боепрыпасы

Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка падзякаваў Польшчы за дапамогу ўкраінскім уцекачам і тэхнічную падтрымку. Палітык падкрэсліў, што дзякуючы хутка перададзеным польскім помпам удалося дапамагчы жыхарам затопленых гарадоў пасля падрыву расіянам Кахоўскай ГЭС.

iar/niezalezna.pl/эж

Польшча дапаможа ўкраінцам скласці спіс стратаў, нанесеных навакольнаму асяроддзю ў выніку вайны

18.05.2022 16:31
Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Мoсква сустрэлася ў Кіеве з віцэ-прэм'ерам і міністрам эканомікі Украіны Юліяй Свірыдэнкай.

Польшча дапаможа Украіне рэканструяваць знішчаныя падчас вайны помнікі гісторыі

02.01.2023 17:31
Польскі бок падрыхтаваў месца ў музеях, бібліятэках і архівах для захавання эвакуяваных з Украіны помнікаў гісторыі.