Беларуская Служба

Сёння першая партыя танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці прыбудзе ў Польшчу

28.06.2023 11:01
Польскі ўрад купіў у ЗША больш за 360 танкаў Abrams.
 Abrams
Танк Abrams амерыканскай вытворчасці Twitter.com/@mblaszczak

Сёння першая партыя танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці прыбудзе ў Польшчу. У другой палове дня ў порце Шчэціна ў прысутнасці міністра нацыянальнай абароны Мар'юша Блашчака адбудзецца афіцыйная перадача роты танкаў, купленых у ЗША. Гэта 14 машын, якія паступяць на ўзбраенне ў 1-ю Варшаўскую бранятанкавую брыгаду.

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы паведаміла, што сёлета Войска Польскае атрымае дзве роты амерыканскіх танкаў, а ў 2024 годзе – адзін батальён. Усе танкі Abrams паступяць у 18-ю Механізаваную дывізію ва ўсходняй Польшчы.

Паводле міністра абароны Польшчы Мар'юша Блашчака, задачай дывізіі «зʼяўляецца абарона ўсходніх межаў Рэспублікі Польшча шляхам стрымлівання і нарошчвання аператыўнай сумяшчальнасці ды супрацоўніцтва перш за ўсё з сіламі ЗША».

Польскі ўрад купіў у ЗША больш за 360 танкаў Abrams.

вс