Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы прадставіў «план бяспечных межаў»

29.06.2023 12:49
У заяве для СМІ перад адʼездам на саміт Еўрапейскай рады кіраўнік урада сказаў: «Мы павінны разам інвеставаць у эфектыўную ахову знешніх межаў ЕС».
Матэвуш Маравецкі PAP/Piotr Nowak

- Мы павінны разам інвеставаць у эфектыўную ахову ўсіх знешніх межаў Еўрасаюза. Для гэтага неабходна больш грошай ад ЕС, – заявіў у чацвер прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Па-другое, адзначыў ён, Frontex трэба рэфармаваць, каб ён эфектыўна змагаўся з кантрабандыстамі людзей. «Па-трэцяе, (Еўрапейская) камісія павінна перабудаваць бюджэт такім чынам, каб было больш сродкаў на развіццё краін, якія мяжуюць з Еўрасаюзам. Давайце эфектыўна змагацца з прычынамі, а не з наступствамі зʼяў, з якімі мы сёння сутыкаемся» – падкрэсліў кіраўнік урада.

«Па-чацвёртае – абмежаванне сацыяльных ільгот для людзей з-за межаў ЕС. І, па-пятае, спыненне талерантнага стаўлення да супрацоўніцтва няўрадавых арганізацый з кантрабандыстамі людзей», – сказаў Маравецкі. Прэмʼер-міністр адзначыў, што ЕС павінен весці эфектыўную барацьбу з гандлярамі людзьмі з дапамогай Інтэрпола.

ав