Беларуская Служба

Спробы нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы павялічваюцца

29.06.2023 15:00
За мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабаваў нелегальна трапіць 151 чалавек.
.
.фота: Памежная служба

Як паведаміла TVP Info прэс-сакратар Памежнай службы Ганна Міхальская, апошнімі тыднямі актывізаваліся спробы нелегальнага перасячэння мяжы:

-За апошнія месяцы, тыдні гэтых спробаў больш. Штодзённа каля 150-170. Выразна бачна, што гібрыдная вайна на беларуска-польская мяжы перайшла на новы этап. Учора адбылася новая атака на польскі патруль. Група прыкладна 10 чалавек, якім не ўдалося перайсці мяжу, пабачыўшы польскіх патрульных, пачала кідаць камянямі. На шчасце, пацярпелых няма.

Па словах прэс-сакратара Памежнай службы лейтэнанта Ганны Міхальскай, мігранты, якія спрабуюць перасекчы мяжу, часта праходзяць навучанне беларускіх службаў.

З учорашняга дня польскую мяжу з Беларуссю спрабавалі перасекчы мігранты, у тым ліку з Алжыра, Пакістана і Камеруна.

Сёння пачалося двухдзённае пасяджэнне Еўрапейскай рады, падчас якога будзе разглядацца пытанне рэлакацыі мігрантаў. Польшча пратэстуе супраць прыняцця міграцыйнага пакта.

ав

Прэм'ер-міністр Польшчы прадставіў «план бяспечных межаў»

29.06.2023 12:49
У заяве для СМІ перад адʼездам на саміт Еўрапейскай рады кіраўнік урада сказаў: «Мы павінны разам інвеставаць у эфектыўную ахову знешніх межаў ЕС».