Беларуская Служба

У Варшаве праходзіць фэстываль вулічнага мастацтва

30.06.2023 18:15
Тры дні вулічных перформансаў і 15 тэатральных выступленняў – сёння ў польскай сталіцы пачаўся 30-ы юбілейны Фэст вулічнага мастацтва.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Albert Zawada

Варшавяне і госці горада змогуць паглядзець спектаклі, падрыхтаваныя артыстамі з Польшчы, Іспаніі і Аргенціны. Большасць з іх — аўтарытэтныя трупы, якія гадамі суправаджаюць Фестываль вулічнага мастацтва.

Фестываль пачаўся а 18 на Замкавай плошчы парадам «Danse Macabre» тэатра А3. Гэта інтрыгуючае відовішча, якое адсылае да тэатральных формаў з Паўднёвай Амэрыкі і традыцыі свят, якія часам з'яўляюцца выразам культу сьмерці. Як заяўляюць артысты з Падляшша, гэта будзе вясёлае шэсце, поўнае гукаў, танцаў і энергіі жыцця.

Важнымі пунктамі праграмы стануць спектаклі ўзнагароджаных калектываў: «Каспар» познанскага Biuro Teatr, «Фантомы» паводле рамана Станіслава Лема «Салярыс» у выкананні варшаўскага Teatr Akt ды Teatr Klinika Lalek з Волімежа. Сярод мерапрыемстваў фестывалю асабліва варта адзначыць шоу «Вулічныя танцы» іспанскага тэатра Fusion Callejera, заснаванае на выдатнай музыцы з гарачымі рытмамі, і выступленне аргентынскага імправізаванага тэатра Cia Manteca al dente, які чэрпае тэмы непасрэдна з кантакту з гледачом.

Сёлета Фестываль вулічнага мастацтва адзначыць свой юбілей на Замкавай плошчы, у Шчэслівіцкім парку, у Парку 5 Сёстраў, на плошчы Новага горада, у Культурным цэнтры Урсынаў «Alternatywy» і ў Культурным цэнтры Охота, дзе ў галерэі «Pod Okiem» праходзіць выстава «Трыццаць плакатаў да 30-годдзя».

Фестываль вулічнага мастацтва працягнецца да нядзелі. Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Ганаровы патранат над фестывалем узяло Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Іншым партнёрам выступае мэрыя Варшавы.

ПР/юл