Беларуская Служба

У Любліне адзначылі 454-годзе Люблінскай уніі

01.07.2023 13:38
«Гісторыя павінна даць нам сёння ўрок – без згуртаванасці нам не ўдасца спыніць імперскія памкненні Масквы».
Jan Matejko, Unia Lubelska, 1869, Muzeum Narodowe w Warszawie
Jan Matejko, Unia Lubelska, 1869, Muzeum Narodowe w WarszawieDomena publiczna/CC0

Жыхары Любліна адзначылі 454-годзе з дня падпісання Люблінскай уніі. У выніку замацаванага подпісамі пагаднення была створаная федэратыўная дзяржава Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага – Рэч Паспалітая.

«Мы, сучаснікі, маглі б шмат чаму навучыцца ад нашых продкаў», – сказаў падчас выступлення на ўрачыстасці люблінскі ваявода Лех Спраўка. Ён зазначыў, што цягам вякоў Польшча дасягала поспехаў толькі таму, што «супрацоўнічала з суседзямі». «Гісторыя павінна даць нам сёння ўрок – без згуртаванасці нам не ўдасца спыніць імперскія памкненні Масквы», – падкрэсліў ваявода.

Жыхары і госці горада ў гадавіну заключэння пагаднення ўсклалі кветкі пад помнікам Люблінскай уніі на Літоўскай плошчы ў Любліне.

Пагадненне паміж Польскай Каронай і Вялікім Княствам Літоўскім было падпісанае 1 ліпеня 1569 года.

вс

На фота: «Люблінская ўнія». Карціна Яна Матэйкі