Беларуская Служба

У Польшчы на чыгунцы ўведзеная промаакцыя – тыднёвы білет за 68 беларускіх рублёў

01.07.2023 17:27
Акцыя «Летні тыднёвы білет» працягнецца да 3 верасня. 
     Polregio
Кандуктар польскай дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі Polregio YouTube/PolRegio/screen

Польская дзяржаўная чыгуначная кампанія Polregio з 1 ліпеня ўвяла промаакцыю пад назвай «Летні тыднёвы білет». Акцыя працягнецца да 3 верасня. У яе рамках за 109 злотых (каля 68 беларускіх рублёў у эквіваленце – рэд.) можна набыць білет на 7 дзён, які дазволіць на неабмежаваную колькасць паездак на цягніках кампаніі без ліміту кіламетраў. У сваю чаргу за 129 злотых (80 беларускіх рублёў) можна купіць білет, які дазволіць падарожнічаць не толькі на цягніках Polregio, але і іншых рэгіянальных чыгуначных перавозчыкаў. Білеты выпісваюцца на канкрэтнае прозвішча. Іх можна набыць у чыгуначных касах, аўтаматах, на вакзалах і ў кандуктараў.

Аператар мясцовых і рэгіянальных цягнікоў Polregio – гэта найбуйнейшая польская чыгуначная кампанія па колькасці перавезеных пасажыраў. Цягнікі чыгуначнага аператара штогод перавозяць 25% пасажыраў ад агулу чыгуначнага пасажырапатоку ў Польшчы. Кожны дзень у трасы выходзіць 1 тыс. 500 цягнікоў Polregio, якія спыняюцца на 1 тыс. 900 станцыях.

вс