Беларуская Служба

У Дзень Войска Польскага ў Варшаве пройдзе парад з удзелам новых танкаў Abrams і самалётаў FA-50

01.07.2023 19:31
У апошні час Польшча мадэрнізуе сваю армію, выдаткоўваючы дзясяткі мільярдаў злотых на новую тэхніку і ўзбраенне, перш за ўсё купленую ў ЗША і Паўднёвай Карэі.
    K239 Chunmoo
Ракетная сістэма залпавага агню K239 Chunmoo карэйскай вытворчасці YouTube/screen

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак паведаміў, што на парадзе з нагоды Дня Войска Польскага 15 жніўня ў Варшаве можна будзе ўбачыць новую тэхніку, закупленую ў апошні час для польскай арміі.

«Я запрашаю ўсіх прыехаць 15 жніўня ў Варшаву на парад. Тады вы зможаце ўбачыць гэтую тэхніку, дакрануцца да яе, паразмаўляць з салдатамі. Будуць танкі Abrams, танкі К2 (...), будуць самалёты FA-50», – сказаў міністр Блашчак.

Ён дадаў, што таксама будуць прадстаўленыя рэактыўныя артылерыйскія сістэмы HIMARS амерыканскай вытворчасці і K239, вырабленыя ў Рэспубліцы Карэя.

У апошні час Польшча мадэрнізуе сваю армію, выдаткоўваючы дзясяткі мільярдаў злотых на новую тэхніку і ўзбраенне, перш за ўсё купленую ў ЗША і Паўднёвай Карэі.

вс