Беларуская Служба

Кіраўнік МУС накіраваў на мяжу з Беларуссю пяцьсот паліцэйскіх

02.07.2023 12:20
Яны ўзмоцняць сілы, якія ўжо ахоўваюць гэты ўчастак польскай мяжы.
Szef MON zapowiada wzmocnienie ochrony wschodniej granicy kraju.
Szef MON zapowiada wzmocnienie ochrony wschodniej granicy kraju. Forum/Michal Kosc

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы міністр Марыюш Каміньскі паведаміў пра сваё рашэнне ў Twitter: «З-за напружанай сітуацыі на мяжы з Беларуссю я вырашыў узмацніць нашыя сілы групай з 500 паліцэйскіх з падраздзяленняў прафілактыкі. Яны далучацца да 5000 служачых Памежнай аховы і 2000 салдат, якія ахоўваюць бяспеку гэтай мяжы».

Цягам двух месяцаў назіраецца рост колькасці людзей, якія спрабуюць нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу. Толькі за ўчорашні дзень з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 187 чалавек. Гэта былі, у прыватнасці, грамадзяне Ірана і Самалі.

IAR/нг