Беларуская Служба

Польскія дыпламаты ў Бруселі нагадваюць пра Пачобута і заклікаюць да санкцый супраць Беларусі

03.07.2023 16:08
Польскія дыпламаты ў Бруселі нагадваюць пра зняволенага палітвязня, журналіста, грамадскага дзеяча Анджэя Пачобута і патрабуюць санкцый супраць рэжыму ў Беларусі.
Andrzej Poczobut został skazany w politycznym procesie na 8 lat kolonii karnej o zaostrzonym rygorze. Polska w związku z decyzją białoruskich sądów nałożyła na Białoruś kolejne sankcje
Andrzej Poczobut został skazany w politycznym procesie na 8 lat kolonii karnej o zaostrzonym rygorze. Polska w związku z decyzją białoruskich sądów nałożyła na Białoruś kolejne sankcjeCCTV/kadr z wideo

«Сябра праўлення Саюза палякаў на Беларусі і журналіста беларускія ўлады этапавалі ў калонію ў Наваполацку. Мы заклікаем Еўрасаюз неадкладна прыняць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі», – гаворыцца ў паведамленні пастаяннага прадстаўніцтва Польшчы ў ЕС.

Праект далейшых абмежаванняў супраць рэжыму ў Мінску быў падрыхтаваны Еўракамісіяй у канцы студзеня. Аднак з таго часу, нягледзячы на ​​шматлікія заклікі Польшчы і Літвы, санкцыі не былі прынятыя. Партугалія іх блакуе. Яе ідэя заключаецца ў тым, каб беларускую калійную соль выключыць з-пад існых абмежаванняў. Партугалія спасылаецца на харчовую бяспеку і недахоп штучных угнаенняў у афрыканскіх краінах. Польшча і Літва кажуць, што гэта расійская прапаганда, таму што такой праблемы няма і ад змякчэння санкцыяў выйграе толькі рэжым у Мінску, Лукашэнка, ягоная сям’я і сябры.

IAR/вх