Беларуская Служба

Памежная служба: Учора 83 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

04.07.2023 12:15
У Дубічах Царкоўных за пасобніцтва памежнікі затрымалі ўкраінца, які перавозіў трое нелегальных мігрантаў.
Польскія памежнікі патрулююць мяжу з Беларуссюфота: Памежная служба Польшчы

Учора 83 чалавекі спрабавалі нелегальна прапіць з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба паведамляе, што гэта былі, між іншым, грамадзяне Малі і Шры-Ланкі.

На ўчастку мяжы ля вёскі Пласка, мігранты пераплылі раку Валкушанку. У сваю чаргу ў Дубічах Царкоўных за пасобніцтва памежнікі затрымалі ўкраінца, які перавозіў трое нелегальных мігрантаў.

IAR/аз

Польскія ўлады адправілі на мяжу з Беларуссю антытэрарыстаў

03.07.2023 09:57
Такое рашэнне прыняў кіраўнік польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.