Беларуская Служба

У Тэрэспалі ў аварыю трапіў аўтобус, які ехаў з Беларусі: 11 пасажыраў дастаўленыя ў шпіталь

05.07.2023 09:45
Кіроўца транспартнага сродку быў цвярозы. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnePixabay

Паводле інфармацыі радыёстанцыі RMF FM, у сераду, 5 ліпеня, адбылася аварыя аўтобуса ў Тэрэспалі на ўсходзе Польшчы. Аўтобус выпаў у кювет каля 6.00 недалёка ад памежнага пераходу з Беларуссю.

У інтэрв'ю радыёстанцыі пажарная каманда паведаміла, што ў аўтамабілі знаходзіліся 49 грамадзян Беларусі, з якіх 11 былі дастаўлены ў шпіталь у Белай-Падляскай. Партал Onet, у сваю чаргу, паведамляе, што, па дадзеных паліцыі, пацярпелі шэсць чалавек. 17 пасажырам аказалі дапамогу на месцы здарэння, перадае RMF FM. Аўтобус ехаў з Беларусі ў Модлін. Кіроўца транспартнага сродку быў цвярозы. Усе пасажыры пакінулі транспартны сродак самастойна.

RMF FM

нг