Беларуская Служба

Пад Варшавай пачынаецца Першы Сусветны кангрэс польскай адукацыі і навукі за мяжой

06.07.2023 08:20
Міністэрства адукацыі: Мы спадзяемся, што ўдзельнікаў кангрэсу будзе не менш за пяцьсот.
.
.gov.pl

Сёння ў мясцовасці Яхранка пад Варшавай пачынаецца Першы Сусветны кангрэс польскай адукацыі і навукі за мяжой. Запланаваныя дыскусійныя панэлі, варкшопы, трэнінгі і сустрэчы з навукоўцамі і экспертамі, якія працуюць на карысць развіцця польскай навукі за мяжой. У мерапрыемстве бяруць удзел выкладчыкі, навукоўцы, актывісты і прадстаўнікі польскай дыяспары.

У кангрэсе возьмуць удзел прадстаўнікі польскай супольнасці з усяго свету, адзначыў намеснік міністра адукацыі і навукі Томаш Жымкоўскі (Tomasz Rzymkowski):

«Мы спадзяемся, што ўдзельнікаў кангрэсу будзе не менш за пяцьсот. У розных дыскусійных панэлях на розных сустрэчах мы хочам выпрацаваць нейкую мадэль, якая будзе адэкватная асаблівасцям розных краін. Мы хочам даведацца пра патрэбы польскай дыяспары і польскіх суполак і адначасова хочам прадставіць тое, што можам прапанаваць».

Галоўным арганізатарам кангрэсу з'яўляецца Інстытут развіцця польскай мовы імя святога Максіміліяна Кольбэ. Дырэктар Інстытута прафесар Яцэк Галэмбёўскі (Jacek Gołębiowski) адзначае, што кангрэс – гэта магчымасць дыягнаставаць сітуацыю польскай супольнасці за мяжой і палякаў замежжа.

«Мы маем даволі трывожныя дадзеныя, таму што ў краінах з вялікімі польскімі супольнасцямі 10 працэнтаў дзяцей наведваюць польскія школы. У нас ёсць над чым працаваць. Ёсць краіны – як Італія – дзе 2 адсоткі ходзяць у польскія школы», – кажа Яцэк Галэмбёўскі.

Мерапрыемства праходзіць пад патранатам жонкі прэзідэнта Польшчы Агаты Корнхаўзер-Дуды. Медыйным патронам кангрэса зʼяўляецца Польскае радыё і Польскае радыё для замежнікаў.

Кангрэс працягнецца да 9 ліпеня.

яс