Беларуская Служба

У Татрах знойдзены мёртвы турыст, хутчэй за ўсё гэта беларус

06.07.2023 12:36
У панядзелак турыст пакінуў машыну на стаянцы на Лысай Паляне, адкуль вырушыў у Татры.
Татрыanialaurman/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ратавальнікі TOPR у сераду знайшлі цела турыста ў раёне пад вяршыняй Рысы. Верагодней за ўсё, як вынікае з апісання, гэта беларус, які знік у панядзелак.

Цела мужчыны знайшлі ў сераду перад поўднем ратавальнікі TOPR, якія абследавалі трасы і сцежкі на Рысы. Цела турыста перавезлі на верталёце ў Закапанэ.

У панядзелак турыст пакінуў машыну на стаянцы на Лысай Паляне, адкуль вырушыў у Татры. Сваім родным ён сказаў, што мае намер заваяваць Рысы, прайсці Пшэлэнч пад Хлопкам і трасу Орля Пэрць. Аднак з экспедыцыі ён не вярнуўся, і сувязь з ім абарвалася.

У аўторак ратавальнікі TOPR пачалі пошукі, у якіх былі задзейнічаны і славацкія ратавальнікі. У пошукавую аперацыю быў уключаны верталёт і дроны з камерамі.

У высокіх раёнах Татраў яшчэ ёсць небяспечныя ўчасткі замерзлага снегу.

яс