Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы: Варашава і Вільня выпрацавалі супольную пазіцыю напярэдадні саміту НТАТА

07.07.2023 09:21
«Магу з вялікім задавальненнем сказаць, што пазіцыя Літвы і Польшчы, асабліва ў пытаннях бяспекі, надзвычай паслядоўная, і мы можам разам яе выкласці на саміце НАТА ў Вільні».
,  , 5 ,        .
Нагадаем, у сераду, 5 ліпеня, пачаўся трохдзённы візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Літву. PAP/Radek Pietruszka

На саміце НАТА ў Вільні, які пройдзе 11-12 ліпеня, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, Літва і Польшча сумесна прадставяць сваю пазіцыю.

«Магу з вялікім задавальненнем сказаць, што пазіцыя Літвы і Польшчы, асабліва ў пытаннях бяспекі, надзвычай паслядоўная, і мы можам разам яе выкласці на саміце НАТА ў Вільні. Мы вельмі цесна супрацоўнічаем як на інстытуцыйным, так і на асабістым узроўні з шаноўным прэзідэнтам Анджэем Дудам», – падкрэсліла прэзідэнт Літвы.

Паводле слоў Наўседы, саміт Паўночнаатлантычны ў Вільні сімвалічны ў тым сэнсе, што ён праходзіць на ўсходнім флангу НАТА.

Нагадаем, у сераду, 5 ліпеня, пачаўся трохдзённы візіт прэзідэнта Анджэя Дуды ў Літву. У чацвер ён прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды нацыянальнага свята Літвы – 770-годдзя каранацыі караля Міндоўга, першага літоўскага караля, якога літоўцы прызналі стваральнікам сваёй дзяржавы.

iar/pap/эж