Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы на Валыні: Мы не спынімся, пакуль не ўшануем усіх ахвяраў Валынскай трагедыі

07.07.2023 14:55
Паводле ацэнак польскіх гісторыкаў, украінскія нацыяналісты знішчылі на Валыні і ў Малапольшчы каля 100 тысяч палякаў, а ў польскіх акцыях «помсты» магло загінуць ад 10 да 12 тысяч украінцаў.
         .
Прэмʼер Маравецкі ўласнаручна паставіў драўляны крыж і памаліўся перад ім. Фота: https://twitter.com/MorawieckiM

У пятніцу, 7 ліпеня прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ўшанаваў памяць ахвяраў Валынскай трагедыі на тэрыторыі неіснуючага сяла Астраўка Валынскай вобласці Украіны. Прэмʼер Маравецкі ўласнаручна паставіў драўляны крыж і памаліўся перад ім. У 80-ую гадавіну Валынскай трагедыі прэм’ер таксама наведаў могілкі, дзе пахаваныя загінулыя палякі. Там ён усклаў вянок да помніка іх памяці.

-Мы не толькі прыгадвае той час, але заклікаем знайсці ўсе месцы пахавання палякаў дзеля таго, каб можна было правесці эксгумацыі і аддаць даніну павагі ахвярам, пахаваўшы іх. Мы, я асабіста не спынюся, пакуль апошняя ахвяра тых трагічных падзеяў не будзе знойдзена і годна пахавана.

Каталіцкія і праваслаўныя святары з Польшчы і Украіны 7 ліпеня правялі набажэнства польска-украінскага паяднання ў варшаўскай архікатэдральнай базыліцы святога Яна Хрысціцеля.

Раней прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заяўляў, што сёлета ў ліпені Украіна і Польшча правядуць шэраг сумесных мерапрыемстваў па ўшанаванні ахвяраў Валынскай трагедыі.

Адным з найбольш балючых пытанняў у супольнай гісторыі Польшчы і Украіны застаецца асэнсаванне трагічных падзей на Валыні падчас Другой сусветнай вайны, калі аддзелы УПА здзейснілі масавае забойства палякаў. Паводле ацэнак польскіх гісторыкаў, украінскія нацыяналісты знішчылі на Валыні і ў Малапольшчы каля 100 тысяч палякаў, а ў польскіх акцыях «помсты» магло загінуць ад 10 да 12 тысяч украінцаў.


Даследчык Валынскай разні: «Калі мы не будзем размаўляць з украінцамі пра балючае, мы ніколі не будзем партнёрамі»

07.07.2023 10:55
Гэта глыбокая траўма, якая выклікае ў польскім народзе ўсё яшчэ жывыя і горкія эмоцыі.