Беларуская Служба

Польшча – лідар сярод краінаў НАТА па выдатках на абарону

07.07.2023 17:31
Сярод краін, якія выдаткоўваюць найбольш грошай на абарону, акрамя Польшчы і ЗША, – Грэцыя, Эстонія, Літва і Фінляндыя.
 Abrams   ()
Танк Abrams амерыканскай вытворчасці (ілюстрацыя) Foto: Twitter.com/@mblaszczak

У 2023 годзе Польшча выдаткуе на ўзбраенне найбольш грошай сярод усіх краін НАТА, так вынікае з прагнозамі развіцця Паўночнаатлантычнага альянсу на 2023 год.

Паводле гэтых прагнозаў, сёлета Польшча выдаткуе на ўзбраенне 3,9% ВУП. Упершыню Польшча выйшла на першае месца сярод краінаў НАТА. Варта адзначыць, што Польшча абагнала ЗША, якія гадамі з'яўляюцца лідарам сярод краін Альянсу па абʼёме ваенных выдаткаў у параўнанні з памерам нацыянальнай эканомікі.

Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг заявіў у Бруселі, што выдаткі ўсіх краін-чальцоў пастаянна растуць.

«У 2023 годзе ў Еўропе і Канадзе гэтыя выдаткі вырастуць агулам на 8,3%. Гэта самае вялікае такое павелічэнне за многія дзесяцігоддзі. Пры гэтым выдаткі на абарону растуць ужо дзявяты год запар», – падкрэсліў Столтэнберг.

Сярод краін, якія выдаткоўваюць найбольш грошай на абарону, акрамя Польшчы і ЗША, – Грэцыя, Эстонія, Літва і Фінляндыя.

iar/эж

Сёння першая партыя танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці прыбудзе ў Польшчу

28.06.2023 11:01
Польскі ўрад купіў у ЗША больш за 360 танкаў Abrams.

Войска Польскае ўжо налічвае 175 тыс. жаўнераў

07.07.2023 12:06
Міністр абароны адзначыў, што з 2015 года ўрад «Права і справядлівасці» паслядоўна ўмацоўвае Войска Польскае, у тым ліку сучасна ўзбройваючы яго дзеля стрымлівання агрэсара.

Польскія палітыкі падзеленыя ў справе перасялення мігрантаў

07.07.2023 15:24
Польскі ўрад зладзіў сустрэчу з прадстаўнікамі парламенцкіх клубаў і колаў, каб абмеркаваць пытанне новага міграцыйнага механізму Еўрасаюза.