Беларуская Служба

Польшчу задавальняюць новыя планы абароны НАТА

10.07.2023 09:12
Польскі ўрад заявіў, што дзякуючы новым планам НАТА, краіна будзе лепш абароненая.
    .
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. EPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA.

Польшчу задавальняюць новыя планы абароны НАТА, якія будуць ухваленыя лідарамі на саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Вільні.

Амбасадар Польшчы пры НАТА Томаш Шаткоўскі заявіў журналістам, што цяпер Польшча і іншыя краіны НАТО будуць лепш абароненыя.

Новыя планы абароны адаптуюць НАТА да новых пагроз, у першую чаргу з боку Расіі. 

Гэтыя планы, як заявіў амбасадар Польшчы ў NATO Томаш Шаткоўскі, дазволяць лепш кіраваць сіламі альянсу. «Гэта зробіць больш зразумелым, якія падраздзяленні ў якой зоне Альянсу павінны дзейнічаць у рамках стрымлівання і абароны», — падкрэсліў амбасадар Польшчы ў NATO.

Другая важная тэма саміту — Украіна, але, насуперак чаканням уладаў у Кіеве, іх не запросяць у Альянс. «Але мы абавязкова пакажам, як будзе выглядаць гэты шлях да запрашэння», - дадаў амбасадар Томаш Шаткоўскі. Сярод іншага, павінна быць створана Рада НАТА-Украіна, што будзе найвышэйшым статусам партнёрства ў Альянсе. Неафіцыйна таксама кажуць пра магчымасць скараціць традыцыйны, працаёмкі працэс далучэння.

ПР/юл