Каля 60 працэнтаў палякаў плануе паехаць на адпачынак, паведамляюць аналітыкі Польскага эканамічнага інстытута. Турысты, якія адпачываюць у краіне, часцей за ўсё выбіраюць Балтыйскае ўзбярэжжа, а за мяжой – Харватыю. У 2023 годзе, пра намер адправіцца на адпачынак заяўляе, ад 55 да 65 працэнтаў рэспандэнтаў, у залежнасці ад крыніцы даследавання.
Як і ў мінулыя гады, большасць палякаў плануе адпачынак у краіне – 27-37 працэнтаў на Балтыйскім узбярэжжы, 15-22 працэнтаў у гарах і 8-19 працэнтаў на Мазурах.
Асобы, якія адпраўляюцца на адпачынак за мяжу, часцей за ўсё выбіраюць Харватыю (18%), Грэцыю (14%), Іспанію (12%), Італію (11%) і Турцыю (9%).
«Унутраныя паездкі часцей за ўсё палякі плануюць на ліпень і жнівень, а замежныя – на верасень», – адзначаюць аналітыкі.
Паводле розных даследаванняў, галоўная перашкода, якая не дазваляе палякам выехаць на адпачынак – гэта адсутнасць дастатковых фінансавых сродкаў. Гэтую прычыну называюць ад 41 да 50 працэнтаў рэспандэнтаў.
На сёлетні адпачынак палякі выдаткуюць на 474 злотых больш (амаль 106 еўра), чым у 2022 годзе, то бок у сярэднім каля 3 тысячы злотых (амаль 670 еўра).
PAP/аз