Беларуская Служба

У Польшчы пройдуць дзяржаўныя ўрачыстасці з нагоды 80-ых угодкаў Валынскай разні

11.07.2023 08:49
Сёння спаўняецца 80 гадоў падзеям, якія назвалі Валынскай разнёй. Гэты дзень адзначаецца як Дзень памяці ахвяраў генацыду, учыненага ўкраінскімі нацыяналістамі над грамадзянамі ІІ Рэчы Польскай.
Pomnikiem Rzezi Wołyńskiej w Warszawie
Pomnikiem Rzezi Wołyńskiej w WarszawiePAP/Paweł Supernak

Дзень памяці ахвяраў генацыду прымеркаваны да так званай крывавай нядзелі 11 ліпеня 1943 года, калі ўкраінскія нацыяналісты напалі на палякаў амаль у ста гарадах.

У Варшаве ў 10.30 адбудзецца святая імша ў Палявым саборы, затым дзяржаўныя дэлегацыі ўскладуць кветкі да Магілы невядомага салдата, а 13.00 у Валынскім скверы побач з помнікам ахвярам генацыду адбудуцца цырымоніі з удзелам, між іншым спікера Сейму Эльжбеты Вітэк і старшыні Вярхоўнай рады Украіны Руслана Стэфанчука.

Арганізатар урачыстасці, кіраўнік Бюро ветэранаў і ахвяраў рэпрэсіяў Ян Юзэф Каспшык у 80-ю гадавіну Валынскага злачынства кажа, што памяць і праўда з'яўляюцца асновай добрых польска-ўкраінскіх стасункаў: «Сем’і ахвяраў генацыду, учыненага на Валыні, кажуць, што гаворка ідзе не пра помсту, а пра памяць і праўду».

Паводле апошніх падлікаў польскіх даследчыкаў, у 1939-1947 гадах ад рук украінскіх нацыяналістаў загінула больш за 120 тысяч палякаў, каля 60 тысяч на Валыні і прынамсі столькі ж ва ўсходняй Малапольшчы, на Палессі і на землях сённяшняй Польшчы. Злачынствы АУН-УПА прывялі да ўцёкаў некалькіх сотняў тысяч палякаў з Валыні і ўсходняй Малапольшчы, каб выратаваць сваё жыццё.

Мерапрыемствы да 80-х угодкаў генацыду на Валыні пройдуць таксама ў Кракаве, ля помніка ахвярам генацыду ўкраінцаў на Валыні, а таксама ў Гданьску, каля Мемарыялу ахвярам знішчэння польскага насельніцтва на Валыні.

IAR/вх

Палітолаг Яўген Магда: Палітыка Польшчы і Літвы больш паслядоўная, чым палітыка Украіны, бо Лукашэнка не зарабіў у 2021 годзе на гандлі з імі тры мільярды долараў

24.04.2023 17:00
Яўген Магда, палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, пракаментаваў візіт у Мінск кіраўніка сепаратысцкага ўтварэння ДНР Дзяніса Пушыліна, а таксама кардынальны разварот грамадскай думкі ў ацэнках Беларусі.

Кіраўнік украінскага парламента ў Сейме пра Валынь: Мы прымем праўду, якой бы балючай яна ні была

25.05.2023 14:45
«Разам мы знойдзем праўду і дадзім справядлівую ацэнку», – паабяцаў падчас выступу ў польскім Сейме старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Стэфанчук, згадаўшы валынскія злачынствы.

Даследчык Валынскай разні: «Калі мы не будзем размаўляць з украінцамі пра балючае, мы ніколі не будзем партнёрамі»

07.07.2023 10:55
Гэта глыбокая траўма, якая выклікае ў польскім народзе ўсё яшчэ жывыя і горкія эмоцыі.