Беларуская Служба

Прэзідэнт А. Дуда: Дэкларацыі НАТА па Украіне недастаткова

12.07.2023 09:04
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда перад пачаткам другога дня Віленскага саміту заявіў, што такая дэкларацыя таксама не задавальняе польскі бок.
 . ()
Прэзідэнт А.Дуда (злева) і Марыюш БлашчакPAP/Leszek Szymański

«Дэкларацыі НАТА аб будучым сяброўстве Украіны недастаткова», – заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў Вільні.

Учора краіны НАТА ўзгаднілі канчатковы змест дэкларацыі на гэты конт. У дакуменце гаворыцца, што НАТА запросіць Украіну да ўступлення, «калі гэта дазволяць умовы», насуперак спадзяванням украінскага боку, у дэкларацыі не пазначаны тэрміны.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда перад пачаткам другога дня Віленскага саміту заявіў, што такая дэкларацыя таксама не задавальняе польскі бок.

«Я лічу, што гэтай дэкларацыі абсалютна недастаткова. Я спадзяюся, што праз некалькі гадоў Украіна будзе паўнавартасным сябрам НАТА. Казаць пра нейкія тэрміны складана, а пра ўваходжанне Украіны ў прынцыпе цяпер немагчыма, таму што там ідзе вайна. А падчас вайны прыняць краіну ў НАТА немагчыма», – сказаў Анджэй Дуда.

Польшча і краіны Балтыі імкнуцца як мага хутчэй прыняць Украіну, але некаторыя заходнія краіны, напрыклад ЗША і Германія, выступаюць супраць гэтага. Учора на саміце НАТА было дамоўлена, што працэдуры ўступлення Украіны будуць скарочаныя, а Кіеў таксама атрымае кансультацыйную і фінансавую дапамогу для доўгатэрміновых пераўтварэнняў у войску.

яс/IAR