Беларуская Служба

Віцэ-кіраўнік Мінабароны Польшчы: Дэкларацыя падтрымкі Украіны з боку краін G7 – важная

13.07.2023 11:01
У сумеснай дэкларацыі краіны G7 абавязаліся аказваць Украіне доўгатэрміновую ваенную падтрымку.
Намесьнік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех СкуркевічPR1

Перад абліччам рызыкі працяглага канфлікту ва Украіне заява аб падтрымцы з боку краін G7 надзвычай важная, лічыць намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Войцех Скуркевіч(Wojciech Skurkiewicz):

- Украіну нельга пакінуць адзінокай, і мы павінны ёй увесь час ёй дапамагаць – мы як палякі, мы як еўрапейцы і мы як Паўночнаатлантычны альянс. Заява з Вільні адназначная – дапамога будзе аказвацца і надалей. Гэта шматмільярдная дапамога - мільярды еўра і долараў. Гэтa гіганцкая фінансавая падтрымка, пастаўкі тэхнікі, боепрыпасаў і снарадаў.

Падчас віленскага саміту НАТА Украіна атрымала гарантыі бяспекі ад краін G7, у тым ліку ад амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна.

Нагадваем, у групу G7 уваходзяць ЗША, Канада, Японія, Вялікабрытанія, Германія, Францыя і Італія. У сумеснай дэкларацыі згаданыя краіны абавязаліся аказваць Украіне доўгатэрміновую ваенную падтрымку. Як падкрэсліў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, гэта этап на шляху Украіны ў НАТА.

IAR/аз

Прэзідэнт ЗША: Мы не пакінем Украіны

13.07.2023 07:35
Выступ ва ўніверсітэце стаў апошнім пунктам візіту прэзідэнта ЗША ў Вільню.