Беларуская Служба

Яраслаў Качыньскі: Вагнераўцы ў Беларусі дзеля таго, каб ствараць крызісы супраць Польшчы

28.07.2023 15:00
«Яны там для таго, каб ствараць рознага кшталту крызісы, у першую чаргу скіраваныя супраць Польшчы».
Яраслаў КачыньскіFoto: PAP/Wojtek Jargiło

Віцэ-прэм'ер, старшыня кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі на хвалі Польскага радыё 24 на пытанне, ці могуць вагнераўскія войскі, размешчаныя ў Беларусі, пагражаць Польшчы, адказаў, што вагнераўцы «там не дзеля забавы».

«Яны там для таго, каб ствараць рознага кшталту крызісы, у першую чаргу скіраваныя супраць Польшчы. Як яны будуць выглядаць, ці будзе гэта працяг больш жорсткай гібрыднай вайны, ці нешта горшае, мы пакуль не ведаем. Трэба быць гатовымі», – падкрэсліў ён.

«Вы павінны разумець, што сёння мы маем справу з новай сітуацыяй на нашай усходняй мяжы з Беларуссю – горшай, чым тая, якая была ў пачатку папярэдняга ціску на гэтую мяжу. Мы робім усё, каб гэта адбылося з нашага боку. – Я тут кажу пра падрыхтоўку, пра пашырэнне сістэмы абароны, каб гэтыя правакацыі, гэтыя дзеянні праваліліся», – запэўніў ён.

ав

13-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь

28.07.2023 11:40
Машыны рухаюцца на нумарах ЛНР ці РФ, у суправаджэнні ДАІ.

Літва і Польшча разглядаюць магчымасць сумеснага закрыцця мяжы з Беларуссю ў выпадку сур'ёзных інцыдэнтаў

28.07.2023 13:37
«Ёсць такія думкі, – сказаў міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус журналістам. – Ёсць верагоднасць закрыцця мяжы».