Беларуская Служба

У Варшаве сёння пачынаюцца асноўныя ўрачыстасці з нагоды 79-й гадавіны пачатку  Варшаўскага паўстання

29.07.2023 09:08
У суботняй праграме, між іншым, Святая імша з удзелам паўстанцаў, пачатак гарцэрскага злёту, а таксама гульня на свежым паветры для сем’яў і забег Варшаўскага паўстання.
   -
Мемарыял Варшаўскага паўстання - магіла невядомага паўстанца на вуліцы Цешкоўскага ў ВаршавеPAP/Andrzej Lange

Адно з мерапрыемстваў, якое стала пастаяннай часткай ушанавання 63-дзённага паўстання ў сталіцы, — гэта забег Варшаўскага паўстання. Ён праводзіцца 32-і раз, для ўдзельнікаў падрыхтаваны два маршруты: пяці- і дзесяцікіламетровы.

Спартыўная барацьба суправаджаецца ўрачыстай атмасферай, а на пачатку мерапрыемства можна сустрэць ветэранаў Варшаўскага паўстання. Маршруты прабегу звязаныя са знакавымі для паўстання месцамі. Старт, агульны для абедзвюх дыстанцый, знаходзіцца каля помніка Варшаўскаму паўстанню. Фініш праходзіў на вуліцы Канвіктарскай.

Паўдзельнічаць у Варшаўскім забегу можа кожны ахвотны ў любым месцы Польшчы, бо мерапрыемства мае таксама сваю віртуальную версію. Удзельнікі віртуальнага забегу таксама атрымаюць медалі, а ў рамках спаборніцтваў будзе праводзіцца класіфікацыя.

ав

 

Варшаўскі паўстанец: Украінцы нагадваюць нас – яны таксама змагаюцца за свабоду

01.08.2022 14:09
У выніку здушэння Варшаўскага паўстання, якое адбывалася з маўклівай згоды Сталіна, нямецкія захопнікі забілі каля 200 тысяч варшавякаў.