Беларуская Служба

Міністр Жарын: Беларусь дапамагае мігрантам пераадольваць агароджу на мяжы

31.07.2023 09:01
Беларусь забяспечвае мігрантаў абсталяваннем для пераадолення загарод на польскай мяжы.
Ілюстрацыйнае фотаTwitter/SG

Пра гэта ў Twitter паведаміў упаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях бяспекі інфармацыйнай прасторы Польшчы Станіслаў Жарын.

Паводле яго слоў, сітуацыя на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю застаецца напружанай, і «штодня адбываюцца напады на польскіх памежнікаў – ахоўнікаў і салдат – з боку груп агрэсіўна настроеных замежнікаў».



Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў аб перакідванні групы наймітаў ЧВК «Вагнер» у бок Сувальскага калідора, які злучае краіну з краінамі Балтыі, а таксама раздзяляе тэрыторыю Калінінградскай вобласці і Беларусі.

вх