Аператыўная ацэнка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS) паказвае, што інфляцыя ў ліпені склала 10,8 працэнта. У параўнанні з папярэднім месяцам цэны на спажывецкія тавары і паслугі знізіліся на 0,2 працэнта.
Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў чэрвені ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года выраслі на 11,5 працэнта.
«У бліжэйшыя месяцы чакаецца запавольванне зніжэння інфляцыі. У верасні стаўка наблізіцца да 10 працэнтаў. Рост цэнаў на нафту і збожжа абмяжуе маштабы запаволення», – заявілі аналітыкі Польскага эканамічнага інстытута ў каментары да звестак GUS аб інфляцыі.
«Тым не менш базавая інфляцыя павінна заставацца ў тэндэнцыі да зніжэння», – заявілі яны.
Як адзначаецца, інфляцыйныя чаканні кампаній і спажыўцоў усё ніжэй. Паводле даследавання Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, у ліпені амаль 70% з рэспандэнтаў меркавалі, што цэны будуць расці павольней або такімі ж тэмпамі.
Паводле прагнозаў Польскага эканамічнага інстытута, у 2024 годзе інфляцыя захаваецца на высокім узроўні і складзе ў сярэднім 7,9%.
«Мы бачым падобныя тэндэнцыі ў краінах рэгіёна – гэта вынік моцнага ціску заработнай платы, нягледзячы на запаволенне эканомікі. Многія цэны па-ранейшаму расуць з тэмпам, які перавышае 10 працэнтаў». – рэзюмавалі эксперты.
Поўныя даныя аб інфляцыі ў ліпені Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 14 жніўня.
IAR/ PAP / вх