Беларуская Служба

Польшча перадала часоваму паверанаму ў справах амбасады Беларусі пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы

02.08.2023 12:16
«Сустрэча з часовым павераным у справах амбасады Беларусі была вельмі кароткай. Мы накіравалі рашучы пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы, але таксама з эскалацыяй дзеянняў, накіраваных супраць Украіны, таму што Беларусь таксама з'яўляецца суўдзельнікам гэтай вайны» – заявіў намеснік кіраўніка МЗС Павел Яблоньскі.
Paweł Jabłoński
Paweł Jabłoński P. Chmielewski/Polskie Radio

Раней аб парушэнні паветранай прасторы Польшчы паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны. Кіраўнік міністэрства Марыюш Блашчак загадаў павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы і вылучыць дадатковыя сілы і сродкі, у тым ліку баявыя верталёты. Аб інцыдэнце паведамілі ў НАТА.

Намеснік міністра замежных спраў Павал Яблоньскі паведаміў у сераду, што сустрэча ў МЗС з часовым павераным у справах Беларусі адбылася ў аўторак вечарам і «была вельмі кароткай».

«Мы выказалі рашучы пратэст у сувязі з парушэннем паветранай прасторы, але і ў сувязі з эскалацыяй дзеянняў, накіраваных супраць Украіны, таму што Беларусь таксама зʼяўляецца саўдзельнікам гэтай вайны. Але і, перш за ўсё, у сувязі са зніжэннем узроўню бяспекі на нашай мяжы: перамяшчэнне баевікоў Вагнэра, напады арганізаваных груп мігрантаў – гэта ўсё, на жаль, час ідзе, мы супраць гэтага і будзем абараняцца», – сказаў Яблоньскі.

Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміла ў аўторак, што беларускі бок папярэдне праінфармаваў польскі бок пра вучэнні і што ў памежнай зоне могуць дзейнічаць максімум тры верталёты. «Перасячэнне мяжы адбывалася ў раёне Белавежы на вельмі нізкай вышыні, што ўскладняла выяўленне радыёлакацыйнымі сістэмамі. Таму ў ранішнім паведамленні Аператыўнае камандаванне родаў Узброеных Сіл паведаміла, што польскія радыёлакацыйныя сістэмы не зафіксавалі парушэнне польскай паветранай прасторы», – адзначае міністэрства абароны.

PAP / вх

Міністэрства абароны Польшчы: Паветраны інцыдэнт на мяжы – гэта правакацыя

02.08.2023 10:56
Паветраны інцыдэнт у небе над Белавежай – чарговы крок Масквы ды яе памагатых у Беларусі па эскалацыі напружання ў рэгіёне.