Беларуская Служба

Прэзідэнт падпісаў змены ў закон аб камісіі па расследаванні ўплыву Расіі на бяспеку Польшчы

02.08.2023 16:43
Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў папраўку да закону аб камісіі па вывучэнні ўплыву Расіі на ўнутраную бяспеку Польшчы ў 2007-2022 гадах, паведаміла ў сераду Канцылярыя прэзідэнта.
                .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас заявы наконт стварэння камісія па даследаванні расійскага ўплыву на ўнутраную бяспеку Польшчы.Фото: РАР/Albert Zawada

У мінулую пятніцу Сейм адхіліў пярэчанне Сенату супраць прэзідэнцкай папраўкі да закону аб камісіі па вывучэнні расійскага ўплыву.

Згодна з прэзідэнцкай папраўкай, парламентарыі не змогуць удзельнічаць у камісіі па вывучэнні расійскага ўплыву, адмяняюцца контрмеры, якія змяшчаюцца ў дзейным законе. Скасоўваюцца сродкі прававой абароны, якія камітэт павінен быў мець у сваім распараджэнні. Гаворка ідзе, у тым ліку, пра забарону на выкананне функцый, звязаных з распараджэннем дзяржаўнымі сродкамі на тэрмін да 10 гадоў. Галоўным прадметам высновы камісіі будзе прызнанне неналежнага выканання дзейнасці асобаю ў грамадскіх інтарэсах; апеляцыя на рашэнне камісіі павінна будзе падавацца ў Апеляцыйны суд у Варшаве.

31 траўня ўступіў у сілу закон аб стварэнні камісіі па вывучэнні расійскага ўплыву на ўнутраную бяспеку Рэспублікі Польшча ў 2007-2022 гадах, які прэзідэнт падпісаў некалькімі днямі раней, абвясціўшы пры гэтым, што гэта будзе перададзена ў Канстытуцыйны суд. Затым – 2 чэрвеня – Анджэй Дуда ўнёс у Сейм праект паправак да гэтага закона.

PAP / вх