Беларуская Служба

У Шчэціне дэмантавалі чарговы помнік савецкім воінам

03.08.2023 17:34
У Інстытуце нацыянальнай памяці паведамілі, што ў Заходнепаморскім ваяводстве дагэтуль налічваецца 30 помнікаў савецкім воінам, шэсць з іх – ужо дэмантавалі.
У Шчэціне дэмантавалі чарговы помнік савецкім воінам Фота: PAP/Marcin Bielecki

У чацвер, 3 жніўня, у раёне Домбэ ў Шчэціне знеслі чарговы савецкі помнік – манумент пад назвай «Загінулым у барацьбе за вызваленне Домбэ». «Падрыхтоўка да зносу заняла больш за год. Наяўнасць гэтых прапагандысцкіх аб'ектаў прычыняе боль», – кажа доктар Себасцян Канеўскі са Шчэціснага аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці:

-Сама сімволіка гэтага помніка – гэтая зорка, якая на ім знаходзілася з 1962 года, гаворыць аб тым, што ён быў пастаўлены толькі і выключна «вызваліцелям», гэта значыць Чырвонай Арміі. А насамрэч тым, хто давёў Шчэцін да поўнага разбурэння.

У Інстытуце нацыянальнай памяці паведамілі, што ў Заходнепаморскім ваяводстве дагэтуль налічваецца 30 помнікаў савецкім воінам, шэсць з іх – ужо дэмантавалі.

iar/эж