Беларуская Служба

У выходныя на польскіх дарогах будзе шмат вайсковай тэхнікі – папярэджвае Войска Польскае

04.08.2023 20:02
Вайсковыя калоны будуць рухацца пераважна ў цёмны час сутак, каб як мага ў меншай ступені перашкаджаць у руху грамадзянскіх транспартных сродкаў.
Armatohaubica KRAB podczas defilady
Armatohaubica KRAB podczas defiladySejm RP Fot. Kancelaria Sejmu / Rafał Zambrzycki

У выходныя на польскіх дарогах будзе шмат вайсковай тэхнікі ў сувязі з падрыхтоўкай да адзначэння Дня Войска Польскага, паведаміла прэс-сакратар Генеральнага камандавання родаў войск Узброеных сіл Польшчы падпалкоўнік Магдалена Буш. Афіцэр заклікае ўдзельнікаў дарожнага руху быць асцярожнымі ў сувязі з перамяшчэннем вайсковых транспартных сродкаў.

Прэс-сакратар сказала, што вайсковыя калоны будуць рухацца пераважна ў цёмны час сутак, каб як мага ў меншай ступені перашкаджаць у руху грамадзянскіх транспартных сродкаў. Аднак некаторыя вайсковыя адзінкі будуць перамяшчацца днём і нават у гадзіну пік, паведаміла падпалкоўнік Буш.

Прэс-сакратар Генеральнага камандавання родаў войск Узброеных сіл Польшчы падпалкоўнік Магдалена Буш Прэс-сакратар Генеральнага камандавання родаў войск Узброеных сіл Польшчы падпалкоўнік Магдалена Буш

У сваю чаргу ў панядзелак паміж 08:00 і 12:00 гадзінамі над Польшчай будзе назірацца інтэнсіўны рух вайсковых паветраных суднаў у сувязі з трэніроўкай ВПС краіны перад вайсковым парадам.

15 жніўня ў Варшаве пройдзе парад з нагоды Дня Войска Польскага. У ім удзел прымуць 210 транспартных адзінак польскай і замежных армій, 2 тыс. салдат і афіцэраў і 92 адзінкі ваенна-паветранных сіл.

вс

галоўнае фота: САУ Krab польскай вытворчасці на парадзе