Беларуская Служба

43 чалавекі спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу

05.08.2023 09:11
У тым ліку, грамадзяне Марока, Пакістана і Судана.
    -
Патруль Памежнай службы каля польска-беларускай мяжы https://twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 43 чалавекі спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба паведаміла, што гэта, у тым ліку, грамадзяне Марока, Пакістана і Судана.

Трое грамадзян Ірана перасеклі раку Істочанка ў раёне, які патрулявалі супрацоўнікі памежнай заставы ў Міхалове.

У сваю чаргу на ўчастку, які ахоўвалі супрацоўнікі памежнай заставы ў Мельніку, за аказанне дапамогі быў затрыманы ўкраінец, які перавозіў чатырох грамадзян Афганістана.

яс