Учора з Беларусі ў Польшчу спрабаваў нелегальна трапіць 101 чалавек. Памежная служба ў Twitter паведамляе, што сярод іх былі грамадзяне Ірана і Конга. Адна з груп нелегальных мігрантаў спрабавала перасекчы памежную раку Ваўкушанку на ўчастку, які ахоўваў пагранічная застава ў населеным пункце Пласка. Калі мігранты ўбачылі польскі патруль, яны хутка вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.
Польская памежная служба нагадвае, што сёлета польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 20 600 чалавек.
IAR/нг