Беларуская Служба

У сувязі з прыпыненнем руху цягнікоў у Беластоку былі затрыманыя двое мужчынаў

28.08.2023 09:01
Учора ў Падляскім ваяводстве двойчы спыняўся рух цягнікоў пасля незаконнага выкарыстання радыёсігналу «стоп».
У сувязі з прыпыненнем руху цягнікоў у Беластоку былі затрыманыя двое мужчынаў PAP/Marcin Bielecki

У Беластоку былі затрыманыя мужчыны, якія падазраюцца ў несанкцыянаваным спыненні руху цягнікоў на Падляшшы. Гэта пацвердзіў прэс-сакратар Падляшскай паліцыі падінспектар Тамаш Крупа.
24- і 29-гадовыя мужчыны, паводле паліцыі, падалі радыёсігналы аб спыненні цягнікоў. Паліцыя затрымала іх учора ў доме ў Беластоку і арыштавала радыёаматарскае абсталяванне.

Учора ў Падляскім ваяводстве двойчы спыняўся рух цягнікоў пасля незаконнага выкарыстання радыёсігналу «стоп».

Гэта чарговы такі інцыдэнт на польскай чыгунцы за апошнія дні. У пятніцу ўвечары ў Заходнепаморскім ваяводстве з-за перадачы падобных радыёсігналаў з дапамогай радыётэлефону былі затрыманыя амаль 20 цягнікоў; на дзве гадзіны быў цалкам спынены рух грузавых цягнікоў.

IAR/аз

На Польскай чыгунцы паўтарыўся выпадак несанкцыянаванага затрымання цягнікоў

27.08.2023 17:41
Атрыманне сігналу «радыёстоп» прыводзіць да неадкладнага стрымання руху ўсіх цягнікоў, радыётэлефоны якіх працуюць на зададзенай частаце ў дадзеным раёне.