Беларуская Служба

Станіслаў Жарын: Смерць Прыгожына не ліквідуе пагрозы для Польшчы

28.08.2023 13:01
Можна чакаць змены ў профілі дзейнасці вагнераўцаў, лічыць упаўнаважаны польскага ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы.
Упаўнаважаны польскага ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў ЖарынFoto: FORUM/GRZEGORZ KRZYZEWSKI

Упаўнаважаны польскага ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы заявіў, што, нягледзячы на смерць Яўгена Прыгожына, пагрозы з боку «Групы Вагнера» для Польшчы, і асабліва для бяспекі яе ўсходняй мяжы, не змяншаюцца. Станіслаў Жарын(Stanisław Żaryn) лічыць, што можна чакаць змены ў профілі дзейнасці вагнераўцаў:

- Пасля смерці Прыгожына вагнераўцы могуць узмацніць сваю дзейнасць у ценявой зоне. Зараз яны пазбаўленыя кіраўніцтва, якое мела непасрэдныя сувязі з Крамлём. Такім чынам Пуцін і Лукашэнка могуць іх выкарыстоўваць і адначасова адракацца ад іх дзейнасці. Зараз «Група Вагнера» – гэта групоўка наймітаў без сувязяў. Таму пагрозы і выклікі на нашай мяжы не змяншаюцца.

Нагадваем, расійскі Следчы камітэт пацвердзіў, што сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў сераду ў Цвярской вобласці, быў кіраўнік «Групы Вагнера» Яўген Прыгожын. Асобы загінулых павінны былі пацвердзіць генетычныя экспертызы. Па выніках даследаванняў, апазнаныя астанкі ўсіх 10 ахвяр авіякатастрофы.

IAR/аз

Эксперт: «Група Вагнера» пройдзе мадыфікацыю, але будзе выкарыстоўвацца расійскімі ўладамі

27.08.2023 17:04
Гібель Яўгена Прыгожына пацверджана афіцыйна на падставе аналізаў.