Беларуская Служба

Павел Латушка: Вагнераўцы атрымліваюць беларускія пашпарты са змененымі дадзенымі

28.08.2023 15:00
Намеснік старшыні АПК перасцерагае, што гэта можа быць звязана з падрыхтоўкай дыверсійных дзеянняў.
K
Kіраўнік НАУ Павел Латушкаскрыншот/ ютуб-канал Паўла Латушкі

МУС Беларусі ўжо месяц выдае вагнераўцам пашпарты са змененымі прозвішчамі. Гэта можа быць звязана з падрыхтоўкай дыверсійных дзеянняў, у тым ліку тэрактаў, лічыць намеснік старшыні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка.

«Паводле пацверджанай намі інфармацыі, вагнераўцы атрымліваюць беларускія пашпарты – гэта сапраўдныя дакументы, але, вядома, на іншыя імёны і прозвішчы. Таму трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза яны могуць проста праз памежныя пераходы», – сказаў былы беларускі амбасадар у Польшчы.

На пытанне аб маштабах аперацыі Латушка адказаў, што не можа ўдакладніць, пра якую колькасць дакументаў ідзе гаворка, але, паводле яго крыніц, пашпарты выдаюцца ўжо месяц.

Павел Латушка адзначыў, што, паводле яго інфармацыі, у Беларусі засталося некалькі тысяч наймітаў з «Групы Вагнера».

Паводле палітыка, Аляксандр Лукашэнка хацеў бы, каб вагнераўцы засталіся ў краіне, але «ён не мае належных фінансавых рэсурсаў для ўтрымання большай групы». Павел Латушка лічыць, што частка з наймітаў адправіцца ў Афрыку, частка падпіша кантракты з Мінабароны Расіі, звольніцца са службы або застанецца ў Беларусі.

PAP/аз

Станіслаў Жарын: Смерць Прыгожына не ліквідуе пагрозы для Польшчы

28.08.2023 13:01
Можна чакаць змены ў профілі дзейнасці вагнераўцаў, лічыць упаўнаважаны польскага ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы.