Беларуская Служба

Кіраўнікі МУС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі: Мы патрабуем, каб «Група Вагнера» неадкладна пакінула Беларусь

28.08.2023 14:20
Згаданыя патрабаванні ў лісце ў адрас уладаў у Мінску накіравалі кіраўнікі міністэрстваў унутраных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
  , ,    ,
Кіраўнікі МУС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі патрабуюць, каб «Група Вагнера» неадкладна пакінула Беларусь PAP/Radek Pietruszka

Мы патрабавалі, каб «Група Вагнера» неадкладна пакінула Беларусь, а нелегальныя мігранты – памежную зону, заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі.

«Калі адбудзецца крытычны інцыдэнт на мяжы з Беларуссю, незалежна ад таго, польская гэта, літоўская або латвійская мяжа (...), мы прымем неадкладныя меры ў адказ», – сказаў кіраўнік польскага МУС.

Гаворка ідзе ў тым ліку пра закрыццё ўсіх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю. «Такія ж механізмы будуць дзейнічаць і на мяжы з Расіяй», – заявілі кіраўнік міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі і міністры з краінаў Балтыі.

Палітык паясніў, што такім інцыдэнтам будзе прымяненне зброі або масавае незаконнае перасячэнне мяжы.

Марыюш Каміньскі паведаміў, што ў панядзелак згаданыя патрабаванні ў лісце ў адрас уладаў у Мінску накіравалі кіраўнікі міністэрстваў унутраных спраў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

аз

Станіслаў Жарын: Смерць Прыгожына не ліквідуе пагрозы для Польшчы

28.08.2023 13:01
Можна чакаць змены ў профілі дзейнасці вагнераўцаў, лічыць упаўнаважаны польскага ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы.