Беларуская Служба

За апошнія суткі 11 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

29.08.2023 09:42
З пачатку бягучага году на беларуска-польскай мяжы зафіксавана больш за 20 тыс. 500 спробаў яе нелегальнага пераходу.
Польскія снайперы на мяжы з Беларуссюфота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

За апошнія суткі 11 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, паведаміла прэс-бюро Памежнай службы Польшчы. Польскія памежнікі затрымалі аднаго грамадзяніна Конга. Іншыя 10 чалавек, пабачыўшы пагранічны патруль, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі.

Таксама супрацоўнікі Памежнай службы недалёка ад граніцы затрымалі двух грамадзян Польшчы, якія перавозілі двух нелегалаў – грамадзян Афганістану.

З пачатку бягучага года на беларуска-польскай мяжы зафіксавана больш за 20 тыс. 500 спробаў яе нелегальнага пераходу.

Учора Літва, Латвія і Польшча абмеркавалі сцэнары закрыцця межаў з Беларуссю ў выпадку росту напружанасці на граніцы.

вс

Прэзідэнты Польшчы і Літвы абмеркавалі пытанні бяспекі ў рэгіёне

26.08.2023 19:06
У тэлефоннай размове Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа таксама закранулі пытанні бяспекі ў рэгіёне і супрацоўніцтва паміж Польшчай і Літвой.

У Літве не выключаюць магчымасці закрыцця дадатковых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю

26.08.2023 21:03
Кіраўнік МУС Літвы заявіла, што актуальна адсутнічаюць пагрозы бяспецы Літвы з боку Беларусі, але, паводле яе слоў, «Літва гатовая да адпаведных сцэнароў».

Германія разгорне ў Літве брыгаду сваіх войск

29.08.2023 09:01
Германія з 2017 года ўзначальвае міжнародны батальён НАТА, які знаходзіцца ў Літве.