Беларуская Служба

Грамадзянская кааліцыя выступае за ўшчыльненне плоту на мяжы з Беларуссю

30.08.2023 10:01
«Плот стаіць, разбіраць яго няма сэнсу. Яе трэба ўшчыльніць».
  -
Агароджа на польска-беларускай мяжыфота: Памежная служба Польшчы

Сябра Грамадзянскай кааліцыі (ГК) Славамір Нойман заявіў у эфіры Польскага радыё, што яго партыя выступае за ўшчыльненне плоту на польска-беларускай мяжы. Славамір Нойман, нягледзячы на ​​свой супраціў будаўніцтву загароды на мяжы з Беларуссю, падкрэсліў неабходнасць яе захавання.

«Сцяна стаіць, разбіраць яе няма сэнсу. Яе трэба ўшчыльніць, каб яе не маглі знішчаць, каб яе не пераскочылі, каб гэтая мяжа сапраўды была бяспечная. Гэта і пытанне фізічнага, электроннага, тэхнічнага забеспячэння., Гаворка ідзе пра розныя метады», – дадаў Славамір Нойман.

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у апублікаваным у сацсетках відэа нагадаў, што палітыкі ГК да гэтага часу выступалі за дэмантаж плоту на мяжы з Беларуссю.

Блашчак падкрэсліў, што, нягледзячы на ​​супраціў апазіцыі, урад ПіС пабудаваў плот даўжынёй 200 кіламетраў. На гэты ўчастак таксама былі накіраваныя салдаты і супрацоўнікі паліцыі, павялічаны сілы памежнай аховы.

Міграцыйны ціск, звязаны з гібрыднымі дзеяннямі беларускага і расійскага рэжымаў, доўжыцца два гады. У апошнія месяцы назіраецца рост агрэсіі з боку груп замежнікаў, якія спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу з Беларусі.

Адным з пытанняў падчас рэферэндуму, які адбудзецца 15 кастрычніка, у дзень выбараў, будзе: «Ці падтрымліваеце вы зняцце плоту на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?»ю

яс