«Прыняцце горадам Велюнь ухвалы аб падтрымцы для ўраду Польшчы, якая патрабуе ад Германіі ваенных рэпарацый, вельмі сімвалічна», -ацаніў намеснік кіраўніка МЗС Аркадыюш Мулярчык.
У інтэрв'ю Польскаму радыё палітык падкрэсліў, што гарсавет прыняў пастанову на гэты конт аднагалосна.
«Велюнь – першы горад, які падтрымаў намаганні ўрада па атрыманні рэпарацый ад Германіі, наступным будзе Бохня, я ведаю, што мясцовыя ўлады іншых гарадоў, дзе былі здзейснены ваенныя злачынствы, уціхамірванне і перасяленне таксама плануюць гэта зрабіць», – дадаў ён.
«У выніку Другой сусветнай вайны мы панеслі велізарныя матэрыяльныя і нематэрыяльныя страты, была разбурана інфраструктура: жылыя і грамадскія будынкі, прамысловыя прадпрыемствы, помнікі культуры і музейныя калекцыі. Неабходна адзначыць і велізарныя людскія страты. Таму мы маем права патрабаваць ад урада Нямеччыны маральнай, палітычнай, гістарычнай, прававой і фінансавай адказнасці за шкоду і страты, нанесеныя Трэцім Рэйхам», – гаварылася ў пастанове Вялюнскай гарадской рады.
Заўтра праект рэзалюцыі аб кампенсацыі шкоды, нанесенай Германіяй падчас нямецкай акупацыі, будзе разглядацца гарадской радай Бохні.
яс