Некалькі дзён таму ў Беларусь былі дастаўленыя першыя расійскія ядзерныя боегалоўкі. Міністэрства абароны Расіі і Беларусі некалькі месяцаў таму падпісалі пагадненне аб размяшчэнні ў краіне тактычнай ядзернай зброі. Адразу пасля гэтага беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка абвясціў аб пачатку пастаўкі гэтай зброі.
Кіраўнік Упраўлення міжнароднай палітыкі прэзідэнта Польшчы Марцін Пшыдач заявіў, што гэта парушэнне міжнародных дамоўленасцяў.
«Яшчэ да нападу на Украіну Расія выставіла краінам NATO шэраг патрабаванняў і чаканняў адносна абмежавання ўзбраенняў, спасылаючыся на дакументы, якія яна сама парушае», — сказаў госць Польскага радыё.
«Гэта не толькі разгортванне падраздзяленняў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў раёне Кёнігсберга, але і на тэрыторыі Беларусі», — дадаў ён.
Пры гэтым міністр Марцін Пшыдач падкрэсліў, што «мы пашыраем патэнцыял польскага войска ў рамках палітыкі стрымлівання (...), але мы таксама моцныя сілай нашых саюзнікаў».
Міністар Пшыдач нагадаў, што Польшча знаходзіцца пад ахоўным парасонам NATO, сябрамі якога з'яўляюцца таксама ядзерныя дзяржавы. «У Маскве гэта ведаюць», — дадаў ён.
ПР/юл