У панядзелак прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб спецыяльнай герыятрычнай дапамозе. На цырымоніі ў Медыцынскім цэнтры паслядыпломнай адукацыі ў Варшаве таксама прысутнічалі міністр аховы здароўя Катажына Сойка, кіраўніцтва Канцылярыі прэзідэнта.
«Сёння (...) у Польшчы 2,7 мільёна чалавек ва ўзросце ад 75 гадоў, што складае 7% грамадзян, у асноўным гэта жанчын. Колькасць будзе павялічвацца (...). Эксперты мяркуюць, што ў 2040 годзе сталыя людзі будуць складаць каля 14 працэнтаў грамадзян, а ў 2050 годзе – 16,5 працэнта грамадзян», – растлумачыў Дуда.
Ён падкрэсліў, што калі размова ідзе аб развіцці герыятрычнай дапамогі, то трэба сістэмнае рашэнне.
Прэзидэнт адзначыў, што дагэтуль у Польшчы не было дастаткова спецыяльнай герыятрычнай дапамогі. «У краіне толькі 64 герыятрычныя аддзяленні. (...) Безумоўна, гэта не тая колькасць аддзяленняў, якой было б дастаткова для аказання паўнавартаснай герыятрычнай дапамогі», – дадаў ён.
Размова ідзе не толькі аб наяўнасці ў бальніцах герыятрычных аддзяленняў.
«Хацелася б, каб такіх кругласутачных даглядаў было як мага менш. Каб іх было як мага менш, патрэбна праграма, якая будзе весці пажылых людзей па здаровым ладзе жыцця», – растлумачыў Дуда.
Ён адзначыў, што менавіта адсюль узнікла ідэя стварэння аздараўленчых цэнтраў «75 плюс», дзе можна будзе атрымаць дапамогу, кансультацыю, дадатковую рэабілітацыю.
Прэзідэнт выказаў надзею, што цягам некалькіх гадоў у Польшчы будзе створана больш за 300 такіх цэнтраў.
PAP / вх