Людзі з беларускага боку закідваюць афіцэраў і салдат камянямі, цэглай або галінамі дрэў, спрабуючы парушыць ахову мяжы, гаворыцца ў паведамленні Падляшскага памежнага аддзела.
Запіс відэа зроблены на ўчастку мяжы, за які адказвае памежная застава ў Дубічах Царкоўных (Падляскае).
Памежная служба запэўнівае, што кожная спроба нелегальнага перасячэння мяжы сустракае «рашучыя дзеянні» польскіх службаў.
«Беларускія службы, якія да міграцыйнага крызісу адказвалі за ахову мяжы, цяпер арганізоўваюць і заахвочваюць нелегальнае перасячэнне мяжы. Яны дастаўляюць замежнікаў у памежную зону, паказваюць ім зручныя месцы для нелегальнага перасячэння, забяспечваюць неабходным абсталяваннем для пераадолення аховы мяжы» – паведамляе Памежная служба.
У ранішняй зводцы за мінулы дзень (г.зн. за нядзелю) Памежная ахова паведаміла, што ў раёне Дубічаў Царкоўных група з 20 мігрантаў з беларускага боку закідала камянямі польскія патрулі, ніхто не пацярпеў.
PAP / вх