Беларускія памежнікі спрабавалі пашкодзіць пагранічную агароджу, узведзеную Польшчай на мяжы з Беларуссю год таму. Польскія памежнікі некалькі дзён таму заўважылі мужчыну ў форме Пагранічнай службы Беларусі, які пры дапамозе адмысловых інструментаў спрабаваў зрабіць у плоце дзіру для праходу нелегалаў. Падобная сітуацыя паўтарылася ўчора, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення Памежнай службы Польшчы паручнік Анна Міхальска.
Убачыўшы польскі патруль, беларускія памежнікі спынілі спробу пашкодзіць агароджу і накіраваліся ўглыб сваёй тэрыторыі, паведаміла польская афіцэр.
вс