Упаўнаважаная ўрада Польшчы па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Ганна Лукашэўска-Тшэцякоўска заявіла, што перамовы аб так званай дэрусіфікацыі нямецкіх нафтаперапрацоўчых заводаў яшчэ вядуцца, піша партал biznesalert.pl.
У апошнія месяцы з'явілася інфармацыя аб тым, што польскі нафтагазавы канцэрн Orlen заменіць расійскую «Раснафту», якая валодае 54% акцый нафтаперапрацоўчага завода Schwedt, размешчанага ў паўночна-ўсходняй частцы Германіі. У сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну польскі ўрад патрабуе дэрусіфікацыі нямецкага НПЗ. У цяперашні час расійскія акцыі знаходзяцца ў часовым распараджэнні ўраду ФРГ. Адказваючы на пытанне пра пашырэнне Паморскага газаправоду, упаўнаважаная ўраду заявіла, што Польшча гатова інвеставаць у інфраструктуру нафтазабеспячэння, калі гэта будзе выгадна польскаму бізнесу.
Адначасова ўпаўнаважаная ўрада Польшчы па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры супакойвае, што краіна гатовая да будучай зімы. «Зімой у нас не скончыцца паліва, вугаль, электрычнасць і газ», – пераконвае Ганна Лукашэўска-Тшэцякоўска.
Польшча набліжаецца да поўнага запаўнення сваіх сховішчаў газу. Урад разлічвае, што ўжо ў верасні гэтыя яны могуць быць запоўненыя. Запасы вугалю, паводле ўрадавых падлікаў, дастатковыя, і хвалявацца за цэны на гэтую сыравіну не варта.
эж