Беларуская Служба

У пятніцу адбылося перапахаванне незалежніцкага падпольшчыка Станіслава Пісарскага

08.09.2023 18:01
Пісарскі быў сярод 20 апазнаных ахвяраў таталітарызму, чые імёны былі агучаныя ў Бельведэрскім палацы ў пачатку сакавіка бягучага года.
Перапахаванне Станіслава Пісарскага пазыўны «Арлан»PAP/Przemysław Piątkowski

У пятніцу ў на парафіяльных могілках у вёсцы Новы Любель, што ў Вышкaўскі павеце адбылося дзяржаўнае перапахаванне Станіслава Пісарскага пазыўны «Арлан». Парэшткі жаўнера незалежніцкага падполля Інстытут нацыянальнай памяці знайшоў падчас эксгумацыйных работ на Брудненскіх могілках у Варшаве.

Цырымонія перапахавання мела дзяржаўны характар.

Станіслаў Пісарскі «Арлан» нарадзіўся 26 траўня 1919 года ў Вульцы Любельскай у Вышкаўскім павеце на Мазовіі. З чэрвеня 1945 года належаў да мясцовых структур Нацыянальных узброеных сіл у складзе атрада пад камандаваннем Яна Маліноўскага «Буг». Арыштаваны ў кастрычніку 1945 года і прысуджаны да вышэйшай меры пакарання Вайсковым акруговы судом у Варшаве ад 5 студзеня 1946 года.

Яго парэшткі былі знойдзены ў красавіку 2017 года падчас эксгумацыі, якую праводзіў Інстытут нацыянальнай памяці. Пісарскі быў сярод 20 апазнаных ахвяраў таталітарызму, чые імёны былі агучаныя ў Бельведэрскім палацы ў пачатку сакавіка бягучага года.

Інстытут нацыянальнай памяці праводзіць дзейнасць па пошуку і ідэнтыфікацыі ахвяраў таталітарных рэжымаў і этнічных чыстак. У ейным выніку былі знойдзеныя і ідэнтыфікаваныя астанкі больш чым 2 000 чалавек.

PAP/аз