Беларуская Служба

Выбарчая кампанія ў Польшчы разгортваецца

09.09.2023 12:01
Свае праграмы прэзентуюць як кіроўная кааліцыя, так і апазіцыйныя партыі.
-
Прэс-сакратар «Права і справядлівасці» Рафал БахэнэкPAP/Rafał Guz

Сёння кіроўная партыя «Права i справядлівасць» прадстаўляе праграмныя прапановы на найбліжэйшыя чатыры гады. Праграмная канферэнцыя правых сілаў праходзіць у Коньскіх(Końskie) у Свентакшыскім ваяводстве. Запланаваныя выступы старшыні ПіС Яраслава Качыньскага, прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага і старшыні Сейма Эльжбеты Вітэк.

Канферэнцыя – гэта фінал тыднёвай прэзентацыі новых пунктаў праграмы кіроўных сілаў. Гаворка ідзе пра рэвіталізацыю старых шматкватэрных дамоў, паляпшэнне якасці харчавання ў шпіталях, прасоўванне польскай ежу ў супэрмаркетах і фінансаванне школьных паездак, нагадаў прэс-сакратар «Права і справядлівасці» Рафал Бахэнэк(Rafał Bochenek):

- Гэта будзе прэзентацыя вынікаў нашай шматмесячнай працы. Прадставім поўную праграму «Права і справядлівасці». Гэта будзе не толькі падсумаванне тых прапаноў, якія прагучалі цягам апошніх дзён, але таксама новыя ідэі.

У праграмнай канферэнцыі таксама возьмуць удзел партнёры па кааліцыі «Права і справядлівасці».

У сваю чаргу ў Тарнаве ў Малапольшчы праходзіць праграмная канферэнцыя апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі». Паводле заяваў лідара Дональда Туска на канферэнцыі апрача праграмы будуць прадстаўлены таксама канкрэтныя прапановы на 100 першых дзён улады апазіцыі.

Раней ў Варшаве пачаўся кангрэс апазіцыйнай «Трэцяй дарогі», то бок кааліцыі «Польшчы 2050» і Польскай сялянскай партыі. У сваю чаргу ў Познані стартавала канферэнцыя «Новых левых сілаў».

Парламенцкія выбары пройдуць 15 кастрычніка.

аз