Беларуская Служба

Рух суднаў на Віслінскай касе – рэкордны

12.09.2023 17:21
У жніўні праз канал Віслінскай касы прайшло больш за 340 судоў, большасць з якіх прагулачныя.
Ілюстрацыйнае фотаEtivari/pixabay.com/CC0

- У жніўні праз канал Віслінскай касы прайшло больш за 340 судоў, большасць з якіх прагулачныя, – паведамляе мясцовы сайт з Эльблёнга portel.pl. Такога штомесячнага выніку інвестыцыі ў 2 мільярды злотых яшчэ не было.

Нагадаем, што суднаходны канал праз Віслінскую касу быў адкрыты 17 верасня 2022 года. Усяго за першыя месяцы – з 18 верасня 2022 года па 22 чэрвеня 2023 года па ім прайшла 991 адзінка. Гэта значыць, што трафік за апошнія два месяцы значна павялічыўся.

За першыя 10 дзён верасня праз канал прайшлі яшчэ 112 прагулачных судоў, у тым ліку два рыбалоўныя, сем дзяржаўных і сем камерцыйных судоў. Усяго ў 2023 годзе прайшло 1311 адзінак (дадзеныя да 10 верасня).

Мэтай пераходу праз Віслінскую касу было перш за ўсё забеспячэнне Польшчы суверэннага выхаду да Балтыйскага мора з Віслінскага заліва. Кошт інвестыцыі склаў каля 2 мільярдаў злотых.

Для далейшага павелічэння трафіку плануецца, што шлюз будзе працаваць круглы год. Магчымыя выключэнні датычацца ўмоў надвор'я, напрыклад, галалёд або моцны вецер.

ав