Беларуская Служба

М. Маравецкі: Вопыт жыцця каля небяспечнага суседа набліжае нас да Паўднёвай Карэі

13.09.2023 16:08
Падчас сустрэчы кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Карэі агледзелі найноўшую вайсковую тэхніку, якой аснашчана Польскае войска.
 -    .
Сустрэча прэм'ер-міністраў Рэспублікі Карэя і Польшчы.Фoта: PAP/Przemysław Piątkowski

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча і Паўднёвая Карэя, нягледзячы на вялікую адлегласць паміж краінамі, маюць больш агульнага, чым можа здавацца.

Падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Карэі Ханам Докам Су на 23-й тактычнай авіябазе ў Мінску Мазавецкім кіраўнік польскага ўраду адзначыў, што абедзве краіны маюць вопыт жыцця ў ценю магутнага суседа.

- Гэты досвед нас вельмі набліжае, і ён вельмі актуальны. Расія – наша суседка, а тое, што сёння Расія робіць ва Украіне, пагаршае ўмовы бяспекі на Далёкім Усходзе. Такім чынам, у нас узнікаюць падобныя меркаванні, падобныя боязі і падобныя надзеі, якія датычыць будучыні.

Падчас сустрэчы кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Карэі агледзелі найноўшую вайсковую тэхніку, якой аснашчана Польскае войска. Сярод іншага, гэта самалёты FA-50, якія Польшча набыла ў Карэі.

IAR/нг