Новае абсталяванне было прадстаўлена на стадыёне PGE Narodowy у Варшаве. Набытае абсталяванне ўключае пад'ёмнікі, тэхніку для тушэння пажару, перасоўную лабараторыю і больш лёгкае абсталяванне, такое як камеры і нажніцы для ліставога металу. Самай дарагой пакупкай стала перасоўная лабараторыя. Яе кошт складае 12 мільёнаў злотых.
Пажарная ахова выдаткавала 651 мільён злотых на закупы па двух праектах. 85% гэтай сумы – субсідыі Еўрасаюза. 15% прадугледжана з дзяржаўнага бюджэту.
Караль Кежкоўскі, прэс-сакратар Галоўнага камандуючага Дзяржаўнай пажарнай службай, сказаў, што дзякуючы інвестыцыям польская пажарная каманда мае вельмі сучаснае абсталяванне. Закупленае абсталяванне будзе выкарыстоўвацца пажарнымі па ўсёй краіне.
IAR/нг